Рэунасць

Стромкую бярозу зачапае вецер,
Для яго-каханую,лепшую ў свеце,
Толькі прыгажуню гэта не кранае,
Дуба кучаравага горача кахае.

Запляла ў галіны промні-таямніцы,
Белы твар абмыла ў вадзе крыніцы.
Дуб залюбавўся,цесна прытуліўся,
У абдымках страсных аб усім забыўся.

А за імі сочыць вецер нешчаслівы.
Стаў зусім шалёны і такі раўнівы!
Цяжкім сном начамі закрывае вочы,
Моцна стогне сэрца,забываць не хоча,
Што яго бярозку зараз дуб мілуе,
Палка абдымае,лашчыць і цалуе.

Закрычаў,заплакаў,паляцеў у поле,
Усю сваю маркоту выпусціў на волю.
Раскідаў каменне,завіхурыў лісце
І знайшоў няшчасны для пакуты выйсце-
Наляцеў на дуб ён ( Розум памуціўся!),
І асілак мёртвы долу паваліўся.

…Веснавое сонца ласкава прыгрэла.
Сэрца для кахання назаўжды змярцвела,
Толькі па бярозе ўсё сцякаюць слёзы…
Не кранае вецер чорнае бярозы.


Рецензии
Дурням (дубам) шанцуе, гэта ўсе ведаюць канешне. Але ж дурні і паміраюць разумнейшымі, а гэта значна цяжэй.
Цяжэй, чым дурнем памерці Ўвесь век вучыўшыся . Гэта ўжо не кожны ведае.

Владимир Войтюлевич   30.11.2015 12:04     Заявить о нарушении
Прывітанне, дарагі ЗЯМЛЯК!)))Ваш незвычайны водгук-Філасофія жыцця, так думаю))).Надта сур'ёзна.За гэта дзякую АСОБНА.З цяплом і павагай.

Ирина Косенкова   30.11.2015 18:50   Заявить о нарушении