Незабудка

 Прысвячаю маёй бабулі Любачцы

Бабуля калісьці мне казку казала:
На беразе рэчкі дзяўчына гуляла.
Саломаю сонца ў касе зіхацела,
Гарачае сэрца каханнем балела.

Хто плакаць прымусіў блакітныя вочы?
Хто ў душу прабраўся пад покрывам ночы,
Каханнем бязрадасным сэрца крануўся,
На горкія слёзы ў адказ усміхнуся?

Сцюдзёнай вадзіцай хацела ўкрыцца,
З рачулкай бядою сваёй падзяліцца.

Пяшчотнна вярба яе стан абдымала,
У рэчку дзяўчыну яна не пускала:
-Пастой!Пачакай!Ты жыццё сваё губіш!
А добрага хлопца яшчэ ты палюбіш.

І рэчка дзяўчыну прыняць не схацела-
Так радасна сонца ў ёй зіхацела!
Блакітнымі хвалямі косы абмыла
І ў кветку дзяўчыну ператварыла.

Каханнем бруіцца блакіт незабудкі,
Сціскае гарачае сэрца ён смуткам,
Змушае ў вочы дзяўчыны ўглядзецца.
І рэхам каханне яе адгукнецца...


Рецензии
Каханнем бруiцца блакiт незабудкi.
Сцiскае сардэчка гарачае смуткам.
У вочы змушае дзяучынцы углядзецца.
I рэхам каханне яе адгукнецца.
* Дзякуй за прыгожы верш.
Цяпла Вам i цеплай восенi.

Владимир Шиманович 2   24.09.2016 01:25     Заявить о нарушении
І Вам - УЗАЕМНАГА ЦЯПЛА І ГАРМОНІІ, Уладзімір!)))

Ирина Косенкова   24.09.2016 22:44   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.