Пакаянне

У старой зязюлі- ні сяброў,ні дзетак.
Толькі адзінота,смутак у душы.
Не хвалюе сівую шапаценне кветак,
Не даюць надзею ўвесну капяжы.

Птушанят пакінутых лётае -гукае.
Засцілае думкі чорная імгла.
У чужыя гнёзды ўпотай зазірае.
Зноў знайсці ніводнага сёння не змагла.

Просіць пакаяння.Не стрывае сэрца!
Дзе шукаць крывінак і куды ляцець?
Хоча павініцца і паспець да смерці
Кожнаму з надзеяй у вочы паглядзець,

Папрасіць у дзетак прабачэння хоча,
Што чужыя крылы грэлі ,бераглі.
Толькі цемра чорная з філінам рагоча.
Адпусціць грахі ёй ,мусіць, не змаглі...

зязюля(белор.)-кукушка


Рецензии
Надта сумная праўда.
Хоць ты бяры і "Што рабіць" Чарнышэўскага перачытвай)

А можа і грахі зязюліны усяго толькі ў тым, што іх не было ў сіраты, праўда?

Да серады можа не дажыла ў аўторак з неабгрунтаванай вінаватасьці бедная.)

Владимир Войтюлевич   17.11.2015 19:44     Заявить о нарушении
О! зразумела!))) не навучылася зязюля дзяцей росціць, бо самая сіратой расла? Шчыра дзякую, Уладзімір, што прынеслі пазітыў, хоць і на такую сумную тэму.З цяплом.

Ирина Косенкова   17.11.2015 20:45   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.