Есть у меня свой Остров...
Бераг дальні...
Край там – добры...
Ненанесены на карты –
ёсць адзін цудоўны востраў.
Я туды ўначы лятаю...
Сонца ззяе...
Вецер з мора...
Пальмы з малпамі,
і птушкі.
З-пад гары – струмень крынічны,
рэчкай ціхаю пятляе...
Кветкі...
Зелень...
Таямнічна...
Там – заліў пясчаны, чысты.
Крабы бегаюць,
па справах.
Я – таксама,
справу маю...
Не напрамак...
А вяртлява...
Каб ісці, і не спяшацца –
ля ракі тапчу сцяжынку.
Каб гуляць,
калі бываю...
Бераг дальні...
Край дзівосны...
Я туды – у снах лятаю.
Бо, у снах яго я маю –
таямнічы,
любы Востраў...
*+*
17 красавіка 2015 г.
Свидетельство о публикации №115041710687