Я па табе не сумую
Незнаёмы,нязведанны край,
А з палёгкаю нават дарую,
Што не клічаш мяне ў свой рай.
Не цікавяць твае таямініцы,
Тваіх зорак халодных святло,
І без смаку вада ў крыніцах,
Тваё сонца не дорыць цяпло.
Твае скарбы мяне не чаруюць,
Не хачу дыяментаў тваіх.
Мяне клічуць буслы і гаруюць
Без дзіцяці свайго ўдваіх.
Маё сэрца належыць Радзіме,
Салаўіным яе галасам.
Яе лёс стаў са мною адзіным.
Я нікому яго не аддам.
Свидетельство о публикации №115041710580
Багаты на яркія вобразы,мастацкія сродкі!
Меладычны,напеўны,шчыры!
Сагравае сэрца,застаўляе разважаць,думаць!
Дзякуй табе ад душы!
З цяплом!
Лариса Гапеева 11.02.2016 09:49 Заявить о нарушении
Ирина Косенкова 14.02.2016 15:38 Заявить о нарушении