Роднай Зямлi
Тваё дыханне сэрцам чую.
І чую.як куе зязюля,
І адгалосак грому чую.
Як мне аддаць сваю пяшчоту
Тваім лясам і сінім рэкам?
Як мне забраць тваю турботу,
Каб крык бяды азваўся рэхам?!
Як захаваць святыя скарбы,
Што мне ад продкаў засталіся,
і зберагчы ўсе тыя фарбы,
што ў сэрца кветкамі ўжыліся?!
Я прагна п'ю з тваіх крынічак,
Мая Радзіма і матуля,
Хачу,каб вечна ззялі знічкі,
Кувала ў гаі зязюля.
Свидетельство о публикации №115041710535
Вельмі яркія паэтычныя вобразы,прыгожы рытм і рыфма!
Прыемна было чытаць!
З цяплом!
Лариса Гапеева 25.01.2016 20:48 Заявить о нарушении