Кружыць бусел вёсачцы Сямёнавiчы прысвячаю
Кружыць,кружыць белы бусел
Ды над вёскаю маёй.
Ён дзяцей чакае мусіць
Разам з бусліхай сваёй..
У гняздзечку родным вецер
Стане плакаць,завываць.
-Дзе ж вы,родненькія дзеці?
Мы стаміліся чакаць.
Дзе,крывінкі,паляцелі,
У які,скажыце,край?
Жыць у вёсцы не схацелі.
Тут так добра!Ці ж не рай:
Вось крынічанька бруіцца
З жыватворнаю вадой.
Ды не можам мы напіцца-
Парасло ўсё лебядой.
Кожнай хаткай Вас чакае
Роднай вёскі цішыня.
Сад квітнеючы ўздыхае:
Дзе ж бусліная сям'я?
Сцежка сціплая да вёскі
Так стараецца,бяжыць!
На пагорачак бярозка
Ўглядаецца,стаіць...
Кружыць,кружыць белы бусел
Ды над вёскаю маёй.
Ён дзяцей чакае мусіць
Разам з бусліхай сваёй...
вёсачка(белор.)-деревенька
Свидетельство о публикации №115041710460
Ирина Косенкова 21.01.2016 20:14 Заявить о нарушении
Александр Николаевич Колесников 22.01.2016 02:23 Заявить о нарушении