Душа
Чаму няма ёй зноў спакою,
І калі ўвесну капяжы,
І ў холад, лютаю зімою?
Адкуль яна,скажыце мне,
Бярэ энэргію бясконца?
І як у пахмурным акне
Яна ўсёроўна бачыць сонца?
Не заўважае- льецца кроў,
Калі падрэжуць яе крылы.
Надзея,вера і любоў
Памножаць страчаныя сілы.
Падніме позірк увышыню,
За ўсё падзякуе нябёсам.
Малітву скончыўшы сваю,
Ляціць ізноў па волі лёсу.
Свидетельство о публикации №115041710363
Прачытала з задавальненнем!
З цяплом!
Лариса Гапеева 27.03.2016 12:00 Заявить о нарушении