Настальгiя

Я так хачу пайсці туды,
У казачныя мроі тыя,
Дзе хутка не ляцяць гады,
І мы з табою маладыя,

Дзе п'юць празрыстую ваду
Юнацтва нашага світанкі,
Мне кветкі ў цяжкую касу
Ўплятаюць сонечныя ранкі,

Плывуць аблокі над зямлёй,
Як незвычайныя істоты,
За імі сочым мы з табой,
Шлём небу тайныя звароты,

Адчуем,як упешыню,
Усіх пацалункаў асалоду,
Пачуццяў нашых глыбіню,
У сэрцах радасць і лагоду.

Мяне спытаеце сябры,
Ці аб пражытым я сумую,
Калі б вярнуліся гады,
Ці ўстала б зноў на сцежку тую?

Свёй сцяжынкаю пайшла б.
Навошта выбіраць другія?
А гэта...проста зноў зайшла
Да мяне ў госці настальгія.


Рецензии
http://www.stihi.ru/2017/12/16/4993... Спасибо, Ирина, за хорошее стихо...

Лариса Геращенко   16.12.2017 12:50     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.