Сiвыя птушкi Седые птицы

Так нечакана прыляцелі
Сівыя птушкі да мяне.
Вачамі сумнымі глядзелі
І адбіваліся ў акне.

"Пусці скарэй,-яны шапталі,-
Не любіць старасць маладых.
Так доўга мы цябе шукалі!"-
Пачула я працяглы ўздых.

Ужо амаль акно адкрыла,
Сівымі сталі валасы,
Ужо мяне краналі крылы,
Мацней гучалі галасы,

Ды раптам думак летуценні:
"Яшчэ пабуду маладой!"
Сівыя зніклі ў імгненне.
Пакуль не кружаць нада мной.


Рецензии