Вечар сустрэчы

Да 25-годдзя з дня заканчэння Наваельнянскай сярэдняй шкоы,дарагім маім аднакласнікам прысвячаю,2010г.

Усхваляваная стаю
Я каля школьнага парога.
Сяброў любімых пазнаю,
Хоць часу мінула так многа!
Ах,школа родная мая,
Дзяцінства светлага калыска,
Уся вучнёўская сям'я
Паклон табе падорыць нізкі.

Усе вярнуліся ў час,
Дзе ёсць чароўныя арэлі.
Яны і зноў закружаць нас,
Хоць мы даўно ўжо пасталелі.
Ах, школа любая мая,
Ты нам назначыла спатканне,
І зноў дзяўчынкай стала я.
Сустрэла першае каханне.

Тут грэлі,лашчылі не раз
Мяне настаўнікаў далоні.
Сюды пайшла ў першы клас.
А ўжо зусім сівыя скроні.
Ах,школа мілая мая,
Ты помніш дзеўчынку малую
І знаеш,як аддана я
Тваёй настаўніцай працую.

Падхопіць нас юнацтва вальс,
Яшчэ ўтульней стане зала,
Назад паверне стрэлкі час,
Хоць я ужо бабуляй стала.
Ах,школа светлая мая,
Твая энергія,як сонца!
Тваім цяплом сагрэта я.
Нясі свой свет і грэй бясконца !


Рецензии
Брава!!! Хвалюе! Надае успамiн .

Огненный Кот   08.03.2016 18:04     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за незвычайны и эмацыянальны водгук!)))

Ирина Косенкова   08.03.2016 18:44   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.