Вальс

На наша срэбнае вяселле

Сыплецца,кружыцца жоўтае лісце,
Восень балюе з любым Дажджом.
Успамінае,як былі калісьці
Прыгожай дзяўчынай і юнаком.
 
-Дождж,мой каханы,зусім не змяніўся,
Толькі маршчынкі пад вочы ляглі.
Часу няспыннаму ён не скарыўся,
Адзіны і лепшы за ўсіх на Зямлі!

Дождж успамінае,як Восень-дзяўчына
Жоўтыя косы свае распляла,
Шалем пакрыла пагоркі,лагчыны,
Золатам сцежкі ўсе заліла.

Зараз рыжынкі каханай цалуе,
Быццам юнацтва вяртаецца зноў,
Позіркам лашчыць,пяшчотай мілуе,
Адзін аднаго разумеюць без слоў.

Як счараваныя,у думках лунаюць,
Неяк збянтэжана ў вочы глядзяць,
Мокрае лісце нагамі чапляюць
І не стамляюцца вальс танцаваць...


Рецензии
Падая кружаться жёлтые листья.
Осень вальсует с любимым дождём.
Помнятся были, и небыли в жизни
пары и юной, и мудрой во всём.

Дождь, мой любимый совсем не менялся,
как обижался всегда, так и мялся.(

Владимир Войтюлевич   26.11.2015 15:13     Заявить о нарушении
Перепутал смайл, извините))

Владимир Войтюлевич   26.11.2015 15:14   Заявить о нарушении
Добры, вечар, дарагі Уладзімр!)))НАСМЯШЫЛІ!)))Люблю людзей з пачуццём гумару.З цеплынёй.

Ирина Косенкова   26.11.2015 19:35   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.