Рамонак i пчолка

Пакахаў рамонак залатую пчолку,
Туліць да прынцэсы жоўтую галоўку,
На руках-лісточках гойдае,мілуе,
Шараю гадзінай да яе чаруе.

Апускае вочкі пчолка сарамліва.
Працавала бедная ўвесь дзень рупліва.
-Хоць бы не спазніцца мне дадому,мілы!
Ды ўзлятаць не хочуць стомленыя крылы.

А рамонак шэпча пра сваё каханне,
Адпускаць не хоча пчолку са спаткання,
Ціха і пяшчотна крылы абдымае,
Вуснамі гарачымі твар яе кранае…

Стомленая пчолка спала аж да рання.
Адабрала крылы ў яе каханне,
Зіхацела радасць на шчаслівым твары,
Вальсам закружылі закаханых мары.


Рецензии
Прыгожа.
Вельмi прыгожа.
Цяпла Вам i цеплай восенi.

Владимир Шиманович 2   26.09.2016 05:43     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.