Вецер Вятровiч
Прыляцеўздалёку,
Ды твая калыска
Заўжды навідавоку.
То паўночна-заходні
Дзьмеш,халаднаваты,
Не вельмі лагодны -
І не вылезці з хаты.
То паўднёва-усходні,
Калі дзьмеш зімою,
То адлігу паўсюдна
Прыносіш з сабою.
Вецер-вятрыска,
Хоць прыляцеў здалёку,
А дзьмеш надта блізка,
Аж сляза ў воку!
Вецер Вятровіч,
Ты ўсім людзям
Свішчаш-гаворыш,
Што бура булзе.
Кароткім тваё шчасце
Бывае з нейкай нагоды,
Ды нараджаешся ты часта
У матухны-прыроды.
Калі ж пойдзеш ты ў разгул -
Ужо ты велікан!
Які тады пойдзе гул,
Калі ты ўраган!
Што робіш у акіяне,
Калі дзявяты вал?
Характару заганы
Гнуць усё напавал.
Ты пакрыўдзіў удаву,
Бо на хаце яе адзінокай
Ірваў,разбойнік,страху
І зверху,і збоку.
Паірваў правады
Электрасеткі,
Нарабіў бяды
У электраразетках.
Не чуеш сілы сваёй,
Не суразмерваеш
З сілай людской,
Адно псуеш нервы.
І табе не паправіш,
Бо шпурляў жмені пяску
у спякотнай Аравіі,
Бы гарачага прысаку.
У салодкай Сахары
Ты старанна намёў
Горы-барханы.
Каб бедуін не прайшоў.
Падарожнага ветру
Не чакаюць цяпер караблі,
Дык схавайся ты ў нетры
Матухны-зямлі
І не дзьмі ніколі.
Не пужай знянацку,
Каб наша наваколле
Не стала табе цацкай.
Метэаролагі-вучоныя,
Як бы вас упрасіць,
Твае штукарствы незлічоныя
Узяць і палічыць.
Каб сказалі вы прыродзе:
Годзе,матухна,годзе,
Каб на тваім улонні
Не было вятроў ніколі.
Зацугляй іх назаўсўды,
Людзям дапамажы,
Каб усім народам
было ціха на Зямлі.
Свидетельство о публикации №115041400983