Маё сэрца так моцна балiць
Два грудочкі на ціхім пагосце.
Галаву каб да іх прытуліць,
Я здалёку прыехала ў госці.
Абдымаю рукамі зямлю
І шапчу запаздалыя словы,
Што іх помню і моцна люблю.
Нема сосны схіляюць галовы.
Я таксама хілю галаву,
У далёкім дзяцінстве блукаю
І ніяк зразумець не магу,
Што згубіла і доўга шукаю.
Можа,роднае хаты цяпло,
І мне хочацца проста сагрэцца,
Запаліць у акенцах святло,
Без якога збалелася сэрца,
Часам змытыя твары людзей,
Што смяяліся і сумавалі,
І далёкае рэха падзей,
Што навечна у памяць запалі.
Маё сэрца так моцна баліць!
Два грудочкі на ціхім пагосце...
Свидетельство о публикации №115041409772
Лариса Геращенко 04.02.2016 13:25 Заявить о нарушении