Беларусi

Ці ёсць яшчэ зямля ў свеце
З такім блакітным мірным небам?,
Дзе так смяюцца і гуляюць дзеці,
Дзе так духмяна пахне хлебам,

Дзе "Купалінка"надвячоркам
Пяшчотна льецца над калыскай,
Дзе,як мелодыя,гаворка,
Дзе смех дзявочы сыпле пырскай,

Дзе рукі стомленнай матулі
Цябе да сэрца прыгалубяць,
Дзе лён сінее на кашулі,
Дзе так кахаюць,дзе так любяць!

Навошта мне ў свет імкнуцца.
Ляцець куды буслом бялёсым,
Мне б васільком тут разгарнуцца,
З Радзімай зліцца адным лёсам.


Рецензии
Адчуваецца шчырая любоў да нашага краю!
Верш напеўны,прыгожы!Вельмі спадабаўся!
Поспехаў Вам!

Лариса Гапеева   01.10.2015 19:38     Заявить о нарушении
Вельмі прыемна, што знайшлася яшчэ адна сугучная душа.З павагай і цяплом.

Ирина Косенкова   01.10.2015 20:52   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.