Любая зямля
У сінім небе жураўля,
А сініцай затрымала
Мяне любая зямля,
Срэбрам рэчак і азёраў,
Цяжкім коласаў палёў,
Неабсяжнасцю прастораў,
Таямніцамі лясоў
І ваенным лёсам горкім,
Успамінамі дзядоў,
Мілагучнаю гаворкай,
Шчырым сэрцам землякоў.
Не шукаю,не гукаю
У сінім небе жураўля,
Бо сініцай затрымала
Мяне любая зямля.
Свидетельство о публикации №115041409628
Лариса Геращенко 07.11.2018 12:45 Заявить о нарушении