Я люблю жыць

Я люблю гэты сонечны ранак
І траву ў халоднай расе,
Калі неба абдыме світанак,
Потым сыпне праменні ўсе.

Калі дождж цэлы дзень не сціхае,
Палівае заўзята зямлю,
Я далоні яму падстаўляю
І ваду жыватворную п'ю.

Калі белыя крылы завеі
Накрываюць палі чысцінёй,
Са мной побач заўсёды надзея.
Мы даўно неразлучныя з ёй.

Я люблю,калі ноч-чараўніца
Зарапад нечакана пачне,
Растварыцца ў яе таямніцах
У цудоўным і казачным сне.

Я люблю гэты сонечны ранак...
Калі дождж цэлы дзень не сціхае...
Калі белыя крылы завеі...
Я люблю,калі ноч-чараўніца...
Я ЛЮБЛЮ ЖЫЦЬ !!!


Рецензии
Ірына,так прыемна чытаць твае вершы!
Пранікнёныя,чыстыя,светлыя,радасныя!
Столькі ў іх шчырасці,захаплення!
Дзякуй табе за іх!
З цяплом душы!

Лариса Гапеева   03.04.2016 11:54     Заявить о нарушении
Спасибо, дорогая Лариса. Ты ведь тоже любишь ЖИТЬ. Я это чувствую, когда читаю твои стихи. С теплом.

Ирина Косенкова   06.04.2016 19:50   Заявить о нарушении