Дыямент кахання

Прысвячаю паэту М.Багдановічу і яго зорцы

Ноч дыяменты кідае на неба.
Будуць у цемры таемна свяціць.
Каб не ўзнікла ўкрасці патрэба,
Пільна на варце Месяц стаіць.

Па Млечным Шляху Чараўнік праплывае,
А Чорныя хмары-яго караблі.
Ён камень каштоўны ў зорак шукае.
Няма яго,мусіць,на нашай Зямлі.

Вядзьмак яго любую плакаць прымусіў,
Святлом дыяментаў яе счараваў.
"Не любіць!Забыўся"-
Нягоднік ёй хлусіў
І Знічкай да Ночы падманам паслаў.

Каханы дзяўчыну стагоддзі гукае,
У кожны каменьчык з надзеяй глядзіць.
"Не тая!"- з адчаем у цемру кідае,
І коціцца зорка,па небу ляціць.

Жаданне сваё я хутчэй загадаю,
Бо скора патухне брыльянтавы свет:
Няхай Чараўнік той усё ж адшукае
Кахання няшчаснага свой дыямент.


Рецензии