Ну чаму? Ну почему? вясковыя замалёукi
Кпіла баба старому свайму,-
Не абдымеш мяне, не мілуеш,
Пра каханне не кажаш чаму?
Я, як сонца вясной у акенца,
На цябе, мой сівенькі, гляджу,
Цэлы дзень у прыгожай сукенцы
І ў хустачцы новай хаджу.
Ну чаго ты так цяжка ўздыхаеш?
Не пасварышся нават з табой.
Мо Ганэфу яшчэ ўсё кахаеш?!
То чаму ж не жаніўся на ёй?!
Ты паслухай,паслухай,што Метак,
Калі раніцай гоніць кароў,
Мне заўзята падміргвае гэтак!
Я так думаю - гэта любоў.
А Язэп,наш сусд, мяне ружай,
Прыгажуняй, сунічкай назваў.
-Быў жа п’яны Язэп гэты дужа!-
З абурэннем дзядуля сказаў,-
Ты ў новай сукенцы ўсё ходзіш,
Дзе,скажы,на вячэру яда?
Пра каханне размову заводзіш,
А ў гародзе стаіць лебяда!
- Ой, раўнуеш,- старая смяецца,
Абдымае старога свайго, -
Мой каханенькі, любае сэрца!
І цалуе, цалуе яго…
Свидетельство о публикации №115041409223