Толькi дзе птушка тая?

Тым вёскам(деревням),якіх ужо няма,прысвячаю

У журботным тумане
Мая мара вітае,
Яна з ночы да рання
Птушку шчасця шукае.

Толькі дзе птушка тая ?
Можа дзе за мяжою
Доўга кружыць,лятае
Над чужою зямлёю ?

Буду шчыра маліцца
Я да Матухны Боскай,
Каб змагла апусціцца
Птушка ў родную вёску.

Хай зачэпіць крыламі,
Бы асілкі,каштаны,
Паляціць над садамі,
Што стаяць счараваны.

Памяць хлусіць не ўмее-
Хай з рачулкі нап'ецца,
Мо тады зразумее
Моцны боль майго сэрца.

Можа ўспомніць,пазнае
Вокны роднае хаты.
Дзе на даху чакае
Яе бусел цыбаты.

Ён яшчэ спадзяецца
На яе,адзінокі,
Што яна застанецца,
Як прылеціць здалёку,

Будуць іх птушаняты
Людзям радасць прыносіць.
Паляціць птах крылаты
Да таго,хто запросіць...

Цішыня ў наваколлі.
Няма ў полі скацінкі.
Тут не бегаць мне болей
Басаногай дзяўчынкай.

Зачакаліся людзі
Гэту птушку ў госці.
Мусіць шчасця не будзе-
Шмат крастоў на пагосце...

У журботным тумане
Мая мара вітае,
Яна з ночы да рання
Птушку шчасця шукае...


Рецензии
Ирина, проезжая Беларусь, замечаешь очень много брошенных домов, изб. Однако совсем брошенных деревень мне, к счастью, встречать не довелось. В отличие от России, где в этом отношении картина прямо-таки страшная.
Бусел - это птица особая. Птица счастья! А в Беларуси её очень много, что умиляет, радует и вселяет надежду на лучшие времена.
Отдельно хочу сказать Вам, Ирина, что на беларускай мове на Стихире Вы пишете не одна. Читая Ваши стихи, я вспоминаю Родину, детство и отрочество. Замечательные Ваши стихи очень легко мне читать. В отличие от некоторых иных авторов, которые как-то ломают язык. Даже не могу и объяснить: вроде бы всё правильно, а что-то не то и не так.
Очень рад знакомству с Вами!
Желаю Вам и Вашей офицерской семье самого лучшего, а нашей Родине - процветания!
З павагай да Вас и да пабачэння,

Валентин Каян   03.10.2015 17:53     Заявить о нарушении
Добры вечар,дарагі ЗЯМЛЯК.Расчулілася ад Вашых слоў, прыемна стала на душы і неяк самотна... Гэты верш прысвечаны вёсцы маіх бабулі і дзядулі.У весцы ўжо ніхто не жыве. А засталіся толькі светлыя ўспаміны дзяцінства...Ад маёй сям'і Вам таксама цёплыя прывітанні і пажаданні здароўя і міра. Асобнае дзякуй Вам,Валянцін, за такую незвычайна высокую адзнаку-водгук.І мне прыемна, што Вы-мой ЗЯМЛЯК!!!Да скорай сустрэчы на СЦІХІРЫ.З павагай і цяплом.

Ирина Косенкова   04.10.2015 16:46   Заявить о нарушении
Ирочка, хотела написать рец., но вторую не принимает комп.- приглашаю заглянуть на мою страницу... Заранее благодарю. -Л.Г.

Лариса Геращенко   11.05.2016 12:55   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.