Роднае

Прысвячаю маім бабулі Любе і дзядулі Аляксею

Родная хата.У печы агеньчык.
Весела дровы сухія трашчаць.
Льецца ў кубак малочны струменьчык-
Будзе бабуля мяне частаваць.

Аладкі духмяныя лягуць грудочкам,
Сподачак з мёдам чакае мяне.
Пад ручніком-абразы ў куточку.
Сонечны зайчык дрыжыць на сцяне.

Дапытлівы позірк кідае світанак,
Грэе лагодна цабэрак з вадой.
Коцік скруціўся ў абаранак,
Жоўтае вока шпіёніць за мной.

Светлыя вокны ў сад пазіраюць,
Фіранкаў карункі,як хвалі плывуць.
Вішні лісточкамі шыбы кранаюць.
Пчолы рупліва на кветках гудуць.

Сцізорыкам яблыню дзед ушчапляе,
Нешта пяшчотна мармыча пад нос,
З замілаваннем свой сад аглядае.
Водар вясновы ляціць да нябёс.

Роднае сэрцу,у думках жывое,
Вечны мой стрыжань,ахова мая,
Сілы вяртае гаючым напоем
Памяці светлай крыніца твая.


Рецензии
Ну, вельми прыгожа написали! Вялики дзякуй! З павагай, Уладзимир.

Владимир Михайлович Крюков   12.01.2017 13:56     Заявить о нарушении
З падзякай з Беларусi!)))

Ирина Косенкова   20.01.2017 20:30   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.