Не спiцца ветру...
Ён мне да самага да ранку
Спявае марна калыханку -
Мы размінуліся са сном…
Бяздомны, туліцца ў куток,
У шыбу ціхенька шкрабецца,
Няйначай, ціснецца пагрэцца,
На кавы просіцца глыток.
То нудна стогне пад сцяной,
То жаласліва заскуголіць,
Нібыта злітавацца моліць
Кагосьці ў цемрадзі начной.
То з зухаватасцю ліхой
Уздоўж па сцежках лісце носіць,
То дзіка ўголас загалосіць,
То ўсхліпне глуха пад страхой.
То зверам хіжым зараве,
Завые жудасна і грозна,
І зноў заплача тонка, слёзна
У ссохлай леташняй траве.
То сумна сцішана ўздыхне,
І раптам ночы на пацеху
Густымі россыпамі смеху
Сляпую цемру ўскалыхне.
Не спіцца. З ветрам заадно
І думкі не даюць спакою,
Аж покуль светлаю рукою
Не стукне раніца ў акно.
Свидетельство о публикации №115041406391
Ветер у Вас, как живой участник бессонной ночи - разный. И даже кофе не прочь выпить .Надо же!))
С уважением,
Татьяна Кутузова-Веселова 28.04.2015 17:58 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 01.05.2015 15:32 Заявить о нарушении