За усё, Гасподзь, я дзякую табе
Бо ты мяне і любіш і шкадуеш.
Калі я ў радасці і нават у журбе,
Ты сэрцам і душой маёй кіруеш.
За тое нават,што калі грашу,
Ты мне,Усемагутны,спачуваеш.
Калі пакрыўджу і прабачыць не прашу,
Цярпліва пакаяння ты чакаеш.
За тое, што я бачу кожны дзень,
Як прабівае цемру,бы надзея,
Жыцця людскога сонечны прамень,
Які Зямлю маю асвеціць і сагрэе.
За тое,што так доўга,шмат гадоў
Ахоўваеш таго,хто сэрцу мілы,
і за імгненні,што дае твая любоў
Ад нараджэння і да самае магілы.
Хачу,Гасподзь,падзякаваць табе
За тое,што ты любіш і даруеш.
Калі я ў радасці,бывае,у журбе,
Ты сэрцам і душой маёй кіруеш.
Свидетельство о публикации №115041410255
Клавдия Семеновна 03.03.2016 13:41 Заявить о нарушении
Ирина Косенкова 03.03.2016 20:20 Заявить о нарушении