Майму любаму мужу
Твае цёплыя далоні
Маё шчасце берагуць.
Хоць ужо сівыя скроні
І бабуляю завуць,
Усёроўна я кахаю
У вяселлі і ў журбе,
Як дзяўчына выбягаю
Насустрэчу да цябе.
Хоць зіма кідае срэбра,
Час нясецца,не стрымаць,
Ах,мой любы,як мне трэба
Быць каханай і кахаць!
© Copyright:
Ирина Косенкова, 2015
Свидетельство о публикации №115041303322
Рецензии
Добры вечар, дарагая зямлячка Iрына. Вельмi радасна за Ваша такое цудоунае, сардэчнае пачуццё, якое Вы змаглi пранесцi па усяму жыццю. Напэуна, Ваш муж носiць Вас на руках за такую любоу? Прывiтанне яму i усёй Вашай сямьi!
З павагай,
Валентин Каян 16.08.2015 20:44
Заявить о нарушении
Прывітанне з Беларусі!!!Так і ёсць, я шчаслівая жанчына.І Вашай сям'і ад мужа і ўсіх нас шчырае пажаданне КАХАННЯ,ЗДАРОЎЯ І МІРА. З цяплом.
Ирина Косенкова 17.08.2015 09:30
Заявить о нарушении