Памяць

Ціха стаяць,пахіліліся хаткі,
Ад ветру старэнькія дзверы рыпяць,
Забітыя вокны,бы тыя заплаткі,
З дакорам і болем наўкола глядзяць.

А памяць пакліча ў былое дзяцінства,
У яблычны водар і спеў певуноў,
Дзе час не пускае да вёскі злачынства,
Дзе лёгка душы,што яшчэ без грахоў.

Свавольна крычаць вераб'і пад страхою,
Уранку бабуля аладкі пячэ,
Пагладзіць галоўку шурпатай рукою,
Спытае ласкава:"Мо хочаш яшчэ?"

Стаміўся ад клёкату бусел цыбаты,
Дзядуля ля пчолак дымар запаліў,
Суседзі паклічуць на кубак гарбаты
Пад клён, што да хмаркі плячо прытуліў...

Ціха стаяць,пахіліліся хаткі,
Ад ветру старэнькія дзверы рыпяць,
Забітыя вокны,бы тыя заплаткі,
З дакорам і болем наўкола глядзяць.

/ бел.-гарбата - чай /


Рецензии
Усё часцей і часцей сустракаюцца такія закінутыя вёскі, а хаты вельмі хутка зносяць каб не псавала выгляд.
Але яны застаюцца ў памяці людзей.
Вашы вершы абудзілі столькі ўспамінаў дзяцінства і такіх падобных да вашых
з цяплом Кацярына

Рина Забелина   03.02.2016 21:00     Заявить о нарушении
Добры вечар, Кацярыначка! Усё Вы правільна адчулі и зразумелі мяне. Шчыра дзякую за Вашу чуласць і дабрыню. А вёсак і людзей так шкада!!!. З цяплом. Абавязкова зазірну.

Ирина Косенкова   04.02.2016 18:53   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.