Матулi
У ногі матулі хачу пакланіцца
І сэрца ў далонях сваіх прынясці
Жанчыне, што часу не хоча скарыцца.
Такой больш у свеце нідзе не знайсці.
Хачу я абняць яе сціплыя плечы,
Маршчынкі разгладзіць,здароўя ёй даць.
Каб дзень быў ёй светлым і добрым быў вечар,
Пяшчотныя рукі хачу цалаваць.
Яны калыхалі мяне ў дзяцінстве
І зараз мне сілу сваю аддаюць,
Ахоўваюць зноў ад бяды і злачынства.
Ніколі ім часу няма аддыхнуць.
І слёзы забраць,каб не плакала болей,
Заўсёды смяяліся б вочы яе,
І каб не сціскалася сэрца ад болю,
Каб слухаць,як песню на свята пяе.
Хачу,каб унукаў сваіх пажаніла,
І праўнукам смачныя булкі пякла,
Каб я галаву да яе прытуліла,
Каб родная доўга на свеце жыла!
У ногі матулі хачу пакланіцца
І сэрца ў далонях сваіх прынясці.
Свидетельство о публикации №115041303280
Прекрасное посвящение Любимой Мамочке! Замечательный стих!
Белорусский язык к сожалению знаю очень слабо, но отдельные слова вполне понятны, мы же всё-таки Славяне! Да и в век компьютерных технологий можно перевести любой текст, чем я и воспользовался. К тому-же у меня по Маминой линии в Белоруссии живут родственники! И похоже совсем недалеко от Вас! Подзагорье, Воробьевичи, Новогрудок! Мой Дедушка - Миша Хомич жил в Подзагорье! Так что мы с Вами частично Земляки! По крови то уж точно!
Мира Вам и Вашим Родным и Близким, Добра и Любви! Здоровья и Счастья!
С искренним Уважением, Улыбкой и Дружеским Теплом, Алексей!
Алексей Мелешин 27.05.2015 12:14 Заявить о нарушении
Выдатнае прысвячэнне Каханай Мамочке! Выдатны верш!
Беларуская мова на жаль ведаю вельмі слаба, але асобныя словы цалкам зразумелыя, мы ж усё-ткі Славяне! Ды і ў стагоддзе кампутарных тэхналогій можна перавесці любы тэкст, чым я і скарыстаўся. Да таго-ж у мяне па мамінай лініі ў Беларусі жывуць сваякі! І падобна зусім недалёка ад Вас! Подзагорье, Вераб'евічы, Навагрудак! Мой Дзядуля - Міша Хоміч жыў у Подзагорье! Так што мы з Вамі часткова Землякі! Па крыві то ўжо сапраўды!
Свету Вам і Вашым родным і блізкім, Дабра і Любові! Здароўя і Шчасця!
З шчырым павагай, Усмешкай і сяброўская Цяплом, Аляксей!
Алексей Мелешин 27.05.2015 12:17 Заявить о нарушении
Ирина Косенкова 27.05.2015 21:46 Заявить о нарушении