Маё месца святое

Бачу дзедаву хату,
Сад,дзе вішняў багата,
Дзе ад яблыкаў дрэвы
Гнуцца аж да зямлі.
Ім прыйшла пакланіцца,
У цішы памаліцца
За ўпакой сваіх родных,
Што калісьці жылі.

Загляну ў акенца.
Моцна стукае сэрца!
Бы пачую-бабуля сваю песню пяе,
Нахіліўшыся нізка
Над маёю калыскай,
Ды на жаль, забываю рысы твару яе.

У шурпатай далоні,
У сівенькае скроні
І ў голасе любым растварыцца хачу.
Мне тут лёгка й журботна,
Мой куточак пяшчотны,
Дзе я сэрца і душу ад сумненняў лячу.

Буду думаць пра тое:
Гэта месца святое
Забыццём не накрые, бы вядзьмарка ,зіма.
Наталі мяне сілай,
Любы кут, сэрцу мілы,
Дай надзею і веру, што жыву нездарма.


Рецензии
Цудоўны верш,Ірына!
Столькі пачуцця,пяшчоты!

І ўсё ад сэрца,ад душы!
Прыемна чытаць!
З цяплом!

Лариса Гапеева   31.01.2016 13:57     Заявить о нарушении
На это произведение написано 8 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.