Закаханыя
Скучаравіць дрэвы вецер на ўзлеску,
Пацалуе сонца ломкую пралеску.
Я з табой да рання ў гаі заблукаю,
Як дайду дадому,нават не згадаю.
І не аглянуся, крочу безваротна.
Абдымай,каханы, і цалуй пяшчотна.
Быць хачу шчаслівай і кахаць бязмежы,
Разарваць умоўнасць,перакрэсліць межы.
Сябра-лес схавае ад людскога вока.
Завядзі,мой любы,ты мяне далёка.
Кінуся ў пачуццяў віры з галавою,
Будзь што будзе потым,зараз- ты са мною.
Можа засумую,буду плакаць употай.
Толькі гэта будзе не цяпер,а потым.
Зараз- лашчыць дрэвы вецер на ўзлеску
І цалуе сонца ломкую пралеску...
Свидетельство о публикации №115041303257
Прачытала з задавальненнем!
Малайчына!Дзякуй!
Добрага вечара!
Лариса Гапеева 25.10.2015 20:07 Заявить о нарушении
Ирина Косенкова 25.10.2015 20:42 Заявить о нарушении