Барбара Радзiвiл
У Нясвіжы шукаеш кахання.
З-за якога злачынства,здарэння
Стала ты непрыкаенным ценем?
І чаму,быццам кветка завяла,
Жыгімонта калі пакахала?
Трапяткою была і сардэчнай,
Так чаму ж ты пакутуеш вечна?
На чале тваім цяжар кароны.
Услед нясуцца нянавісць,праклёны
Ад тваёй свекрыві Боны Сфорцы.
Мо яна тваім стала забойцам?
Хто наліў табе страшнай атруты.
Што ты стынеш у моры пакутаў?
Быў з табой да апошняй хвіліны
Твой кароль і каханы адзіны.
Быццам бачу,як Бога ён моліць,
Каб змагла ты хваробу адолець.
Твар прыгожы,дзівосныя вочы.
Толькі ты ўжо пад вэлюмам ночы.
-Мая Басенька!-стогне ў адчаі,-
Як мне жыць без цябе,я не знаю!
Нежывая.А ён абдымае,
Горка плача і не адпускае.
Доўга крочыць у журбе за труною.
-Устань,каханая,пойдзем са мною!
Глянь,наўкола вясна зацвітае.
Ты ж такая яшчэ маладая!
Не хацела ты быць пахаванай
Там,дзе стала ахвярай падману.
На Радзіме хай будзе магіла,
У роднай Вільні,зямлі Радзівілаў.
Адкажы,ты чаму ў Беларусі
Чорнай Дамай з'яўляцца нам мусіш,
У Нясвіжы па замку блукаеш,
Жыгімонта так доўга чакаеш?
Вострабрамскі абраз.У капліцу
Маці Боскай ідуць памаліцца.
Гэта Барбары светлыя вочы
Праз вякі за каханымі сочаць.
Я ў Бога аб тым прасіць мушу,
Каб злучыліся бедныя душы,
Хай ім неба падорыць спатканне,
Бо я веру ў сілу кахання!
Свидетельство о публикации №115041303221
С уважением и теплом к Вам,
Валентин Каян 03.10.2015 17:36 Заявить о нарушении
Ирина Косенкова 03.10.2015 17:53 Заявить о нарушении