Давайце возьмемся за рукi

Давайце возьмемся за рукі-
Вам прапаную гэта я,
Пачуем нашых сэрцаў гукі.
Усе разам мы- адна сям'я.

Што кожны дзень пражыты-цуды,
Бывае цяжка зразумець,
Не трэба рухацца нікуды-
Наўкола проста паглядзець.

Са спачуваннем адгукнуцца
На боль чужы і на бяду,
Не забаяцца,азірнуцца
На ўсіх памылак чараду.

Давайце шчыра ўсміхнёмся,
З палёгкай весела ўздыхнём,
Таму што плачам і смяёмся,
Таму што проста мы ЖЫВЁМ!!!


Рецензии
Цудоўная прапанова! Вельмі актуальна і сваечасова!
Ірыначка! Вашы беларускія вершы— цуд! Як і рускамоўныя.)))

Лаззаро   01.02.2017 10:10     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.