Жаданай!
Такія ж як былі тады,
Калі ў юнацкія гады
Былі мы марамі цяжарныя
І верылі ў добры лёс,
Шукаючы на небе Воз!
Ішлі гады, цямнелі зоры
У светлым моры гарадоў
Ноч ззяла днём і пагатоў
Знікалі космасу прасторы
І разам з ім знікалі й мары
І бег жыцця здаваўся шарым.
Дні ледзь паўзлі. Ды злітаваўся
Над маім лёсам неяк Бог
Сустрэцца нам ён дапамог,
Каб божым раем дзень здаваўся
Каб ажывалі планы, мроі
І неба зорнае туцкое!
Мой сябра! Чым табе аддзячу,
Што ты між мітусні і спраў
Тым зорам ноччу перадаў
Душы збалелай перадачу:
Маё вітанне і ўспамін,
Што быў шчаслівы не адзін!
Бо тыя зоры ёсць сусьветы,
Што ўваскрашаюць мары, мроі,
Дзе ўсё прайшоўшае - жывое,
Дзе нараджаюцца санэты
Ды толькі ў ззянні воч каханай!
Адной на свеце ўсім - Жаданай!
Свидетельство о публикации №115041302257