Я-беларуска
Люблю адчайна так жыццё!
Хоць лёс,бывае,як шыпшына,
Што ў сэрца ўпілася маё.
Я не люблю нудзіць марудна,
Праблемы сыпаць на сяброў.
І не цярплю,калі занудна
Мне паўтараюць зноў і зноў
Свае бязглуздыя парады
Аб тым,як мне належыць жыць.
Не папаўзу,бы тыя гады,
Бо ўмею,думаю цаніць
Наказы продкаў,век ад веку
Ў нашых венах,як рака,-
Дастойна звацца чалавекам.
Я-беларуска,іх дачка!
Свидетельство о публикации №115041301338