Я i люстэрка Я и зеркало

Аўтатрэнінг для жанчын

Стаю.з люстэркам размаўляю,
Нібыта каралеўна тая.
-Ты ж паглядзі,ў цябе маршчыны!
-Мне сумаваць няма прычыны,
Іх шмат таму,што я шуткую,
Ўсе ведаюць мяне такую.
Далей люстэрка мне сказала:
-Шмат кілаграмаў ты набрала,
Пара мяняць свой гардэроб,-
Яно страляе прама ў лоб.
-Мне сумаваць няма прычыны-
Я ж падабаюся мужчынам!
Ніяк не можа супыніцца:
-Паглянь. не сходзіцца спадніца!
І прапануе мне дыету,
Сабраўшы ўсе рэцэпты свету.
І зноў яму смяюся я,
Бо любіць дранікі сям'я.
З капустай пухкенькі пірог
За міг заскоквае ў рот.
Прысмакі розныя гатую,
Сям'ю,сяброў сваіх частую.
А кілаграмы не лічу,
Жыву шчасліва, як хачу.
Бубніць люстэрка і далдоніць:
-Глядзі,твае ссівелі скроні!
А я праз гэта не сумую-
Іх яркай фарбай замалюю.
-Гляджу,батфорты начапіла,-
Люстэрка,зазлаваўшы,кпіла,-
-Ты ўжо бабуля,не дзяўчына,
Ну як не сорамна,Ірына!
А я праз гэта не сумую-
Вясна ў душы маёй бушуе!
Скажу,хвалюючыся дужа,
Што закаханая ў мужа!
Мне кажа ён і нашы дзеці,
Што я найлепшая ў свеце!
Са мной,люстэрка,не спрачайся,
А мне ты болей усміхайся.


Рецензии
Дзякуй Вам,Iрына,Ваш верш змог падняць мне настрой!

Галина Харитоненко Анкута   18.12.2017 19:22     Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.