Попел мовы

               
   З удзячнасцю Альгерду Абуховiчу-Бандзiнэллi


Часоў ясных i падзей,
Што было – цяпер не будзе!
Попел мовы ў нейкiм брудзе
Пакладзе на стол халдзей.

Чым захочаш варажыць?
Паляглi пад горад вёскi,
А замоў блакiт дзiвосны
УзнЯлi моўчкi на крыжы.

Кажуць: “Cловы не гараць!”
Пiлi доўга на памiнках,
Лён не сеюць на суглiнках,
Дзед што меў – не ўтрымаць.

Задуменна цягне Свiр
Хвалi, што плывуць да Бога.
Мовы роднай у жменю трохi
Па крысе рассыпле жвiр.

Часоў ясных i падзей,
Што быдо - цяпер не будзе!
Попел мовы ў новым брудзе,
Пакладзе на стол халдзей.




Сяргей Брандт, 12.04.2015               
               


Рецензии