Няхай
Дзяўчынай юнай чырванее.
Глядзіць на лецейка з трывогай,
Нахай цяплом яе сагрэе.
Няхай чырвоныя лісточкі
Халодны вецер не зрывае,
А лепш блакітныя званочкі
У букет духмяны назбірае.
І ў самотным карагодзе
Над ёй не кружаць бусляняты,
А ўсё часцей у кожным годзе
Здалёк вяртаюцца дахаты.
Няхай трывожнымі начамі,
Калі бяссонніца пануе,
Не стануць слёзы ручаямі,
А сон ёй вочы зачаруе.
Сумуе восень ля парога,
Дзяўчынай юнай чырванее...
Свидетельство о публикации №115041206536
Ирина Косенкова 31.10.2015 08:13 Заявить о нарушении