Восень
Дорыш на спатканнях пацеркі дажду,
У юнацтва сцежцку лісцем засыпаеш
І не чуеш нават,што табе крычу,
Што душа не хоча сябраваць з табою,
Бо вясна забрала сэрца назаўжды.
Хай у вырай крочаць слёзы чарадою,
Прападае з лісцем карагод бяды.
Плачаш за спіною і ўслед ступаеш,
Думаеш,скаруся,дзверы адчыню?
Сцежачкі-маршчынкі мне на твар кідаеш.
Не старайся,Восень,бо не саступлю.
Я вясновай хускай валасы накрыю,
Падміргну люстэрку,смутак праганю,
Для кахання сэрца шчырае адкрыю
І гукну,паклічу маладосць сваю.
Свидетельство о публикации №115041206531
Лариса Геращенко 29.11.2015 13:15 Заявить о нарушении