Люты

Подых сіняй зімы затуманіў акно,
Выцінанкі-узоры на шыбы чапляе,
Быццам лета зусім не было,не цвіло,
А мяцеліца снег па зямлі растрасае.

Зіхаціць,як крышталь, лёд на сіняй рацэ.
Дрэвы казку нябёсам чытаюць.
І сняжынкі ляжаць на гарачай руцэ,
Быццам плачуць,ціхенечка таюць.

Як драпежнік,мароз затаіўся,застыў-
Зноў на нечае сэрца палюе.
Ды адное не помніць,сцюдзёны,забыў,
Яму гэта вясна не даруе.

Пачарнее крышталь,і старая зіма
Капяжамі сцячэ ў крыніцы.
Ад кахання закружыцца зноў галава,
Ў аблоках надзея міргне бліскавіцай.


Рецензии
Няма слоў!
Твае вершы,Ірына,хочацца чытаць і чытаць!
Яркія,вобразныя,светлыя!
Багатыя мастацкія сродкі!Добры стыль!
Дзякуй за такую прыгожую работу!
З цяплом!

Лариса Гапеева   20.02.2016 09:59     Заявить о нарушении
Ларыса, ты мяне захваліла!)))

Ирина Косенкова   20.02.2016 18:54   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.