Завея

У коміне стогне завея старая,
Ёй хочацца крышку людскога цяпла.
То дзверы трасе,то ў акно зазірае,
То плюшчыцца цемрай да шкла.

-Пусціце ў хату завею сіву-у-ю!
Няўжо вам мне месца ля печы шкада?!
Сагрэйце вы душу маю ледзяну-у-ю!
Мяне закавала ў холад зіма.

У цемры гвалтоўна за плечы абдыме,
Кідаецца ў ногі, ісці не дае.
Сумёты змяце і ў неба падніме.
Ільдзінкамі сыплюцца слёзы яе.

Злуецца:ўпоцемку хустку згубіла,
І вецер сівыя страпаў валасы.
Заснежыла дрэвы і хаты ўкрыла,
Завыла ў полі на ўсе галасы.


Рецензии
Добры вечар! Верш цудоуны, завею разумееце, спачуваеце. Светлыя вершы стварае светлы чалавек. Поспехау Вам!

Марина Ковалёнок   24.06.2017 23:45     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую Вам за светлыя словы, Марына. І Вам - удачы!!!)))

Ирина Косенкова   25.06.2017 21:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.