Асiна ля шашы Осина у шоссе

Такую дзёрзкую,у чырвані рысую
Не на паперы,а ў сваёй душы.
Хачу запомніць я цябе такую.
А не з апалым лісцем на шашы.

Уся агнём палаеш ад пачуццяў,
Бо ведаеш,што ў апошні раз.
Яшчэ прыгожая ў асенняй каламуці,
Але даўно  падлічаны твой час.

І я прадбачу,што цябе зняважаць
Халодны вецер з праліўным дажджом.
Па твары слёзы горкія размажа
Клін жураўліны восеньскім крылом.

Няшчаснай станеш,кінутай жанчынай
У шэрым свеце гэтай злыбяды.
Прыкрыўшы сорам мокраю галінай,
Застынеш,быццам скамянееш ты.

А я ў барве,дзёрзкую рысую
Не на паперы,а ў сваёй душы.
Хачу запомніць я цябе такую,
А не з апалым лісцем на шашы.


Рецензии
І сапраўды восеньская асіна падобная на адчуванне немінучай бяды.
Дрыжэннем чырвоных лісточкаў, і не толькі.
Далікатная справа бараніць такое адчуванне ад дачаснага пазбаўлення апошняй адзежы.

Вельмі мілагучны і далікатны верш па тэме непажаданай прадвызначанасьці.
З глыбокім сэнсам.

Владимир Войтюлевич   29.10.2015 11:41     Заявить о нарушении
Прыемна, што зазірнулі на маю старонку, душэўна адгукнуліся на мае радкі, а асобна,што Вы-мой зямляк.Будзем знаёмыя.Абавязкова да Вас зазірну.З цяплом і павагай.

Ирина Косенкова   29.10.2015 19:43   Заявить о нарушении