Убивай любовь! Перевод с русского
http://stihi.ru/2013/06/01/5946
ЗАБІВАЙ КАХАННЕ !
Што, любка? Апоўнач табе закарцела
За крыж ухапіцца і каяцца ў блудзе?
Юродзівы згіне, а пыха здабудзе!
Наточвай сякеру на грэшнае цела,
Абчэсвай ёй джала!
Як міла – адступніку ў сэрца з любоўю
Глыбей утыркнуць гэткім вострым распяццем,
І з мінай нішчымнай крутнуць пад закляцце,
Каб раны сцякалі салёнай крывёю
У звілістым танцы ...
Сачыць, сапучы, за цякучасцю масы
Гарачай, фарбуючай схілы ў чырвоны,
Глядзець, як заліты запар пантэоны,
А вораны з карканнем строяць грымасы
І славяць Успенне ...
Пад клёкат кахання з магіл сваіх моцы
Паўстануць там, прагнучы кроўнага соку;
І тут ... прасвятленне надыйдзе ад Бога –
Ты стукнешся німбам аб пыху больш жорстка,
Чым раб твой забіты.
Свидетельство о публикации №115041206514