Гуллiвы вецер
Бы юнак сарамлівы,
Прынясе з сабой чары
Лёгкі вецер гуллівы.
Тут зачэпіць галіну
Ці засвішча старанна,
Там закружыць каліну,
Што квітнее,бы панна.
Палюбоўнік, нясмела
Да чаромхі прыстане,
Так пяшчотна,умела
Цалаваць яе стане.
Пра каханне ёй скажа,
І што лепшая ў свеце.
Ненадоўга прыляжа
На духмяным суквецці.
У прыгожай бярозы
(Ах,свавольнік,гарэза!)
Ён заблытае косы
І палеціць да бэза.
Панясе яго водар
Кучаравай рабіне,
Што сумуе наводдаль
Прыгажуняй-дзяўчынай.
Быццам нешта ўспомніць,
Засмяецца,абдыме,
-Мяне ліхам не помні!
І з палёгкаю згіне.
Свидетельство о публикации №115041206508
Лёхкая рабь па рачушцы, як і невялічкая навальніца безумоўна прывабней за працяглы марозны штыль або смерч якой небудзь спякотнай завірухі.
Можа і не ўцяміў сэнс цалкам, але ж нешта і ўхапіў)) Ці не так, Ірына?
Иго Го 31.07.2015 09:21 Заявить о нарушении
Ирина Косенкова 31.07.2015 21:10 Заявить о нарушении