Не вечар-ранак
Як быццам хто яе няволіць?
У сэрцы смутак прарастае,
А душу ветруга хістае.
Прэч ад мяне сумненняў цені,
Самотных думак летуценні.
Не буду слухаць спеў маркоты,
Забуду ўсе свае турботы.
Дрымота вочы ўжо кранае,
А сон аповед пачынае.
Не вечар-ранак разумнейшы,
Хоць той усёж-такі старэйшы.
Устану заўтра на світанку
І усміхнуся небу,ранку
З падзякай матухне-прыродзе,
Што кружыць у снежным карагодзе.
Свидетельство о публикации №115041206478