Падарункi восенi

Веснікі ў цуд адкрыла
Восень,якая зноў
Яблыкаў пах падарыла
І водар духмяных грыбоў,

Барву-дрыготкай асіне,
Дажджу-быццам пацеркі слёз,
Цяжкія гронкі рабіне,
Золата-косам бяроз.

Кіне яна без прымусу
Багацце сваё-ураджай
На ільняныя абрусы,
Толькі збіраць паспявай.

Колькі ў ёй прыгажосці!
І супярэчнасцяў шмат,
Старасці і маладосці,
Якую не вернеш назад.

Неяк,стаміўшыся зоўсім,
Цяжка,па-баб'і,уздыхне.
Сяброўка адданая восень,
Што зноўку падорыш ты мне?


Рецензии
Што, што...) Вядома што - сурпрызы восень звычайна выдае, рознай ступені прыемнасці.

Верш безумоўна не толькі загадка. Рознакаляровы верш.

Владимир Войтюлевич   30.10.2015 18:59     Заявить о нарушении
Ну і праўда, РОЗНАЙ ступені:)))ПРЫЕМНА,калі цябе разумеюць.З цяплом.

Ирина Косенкова   31.10.2015 08:10   Заявить о нарушении