Вiхурыць мяцелiца
Дромай свет ахунае.
Снег пярынаю сцелецца.
Вецер песню спявае.
Калыханка самотная
Сэрца жалем напоўніла.
Бы пачуцці дрыготкія,
Быццам Лецейка ўспомніла.
Яго вусны гарачыя,
Рукі-сонца пяшчотнае,
Што прыйшло і што страчана,
Думкі-цені журботныя.
Бы сяброўка халодная,
У душу стукае, просіцца,
Быццам з нечым нязгодная,
Як шалёная , носіцца.
Уся самота бязмежная!
Да Вятрыскі прытуліцца,
Супакоіцца, снежная,
І пакрочыць па вуліцы.
Свидетельство о публикации №115041206406
Ирина Косенкова 05.09.2015 19:54 Заявить о нарушении