З нябес дожджык хлыну
Ужо цэлы месяц, на небе ні хмаркі,
Спякота пад сорак, стаіць кожны дзень,
Усе травы пасохлі, кусты ўсе завялі,
Усё што жывое, хаваецца ў цень.
Хаджу па капусце, па бульбе, панура,
Сухая зямля ,ёй вады трэба даць,
А вецер не гоніць ні тучкі па небу,
І як з гэтай засухай мне ваяваць.
І людзі ўсе хочуць, каб дожджык застукаў,
Каб богі на ласку змянілі свой гнеў,
Вады каб на полі, хапала пасевам,
А ў жаркія дні, каб ніхто не хварэў.
Гляжу на барометр, ну што ён мне скажа,
Пайдзе сёння дожджык на радасць маю?
Стаіць мой барометр, стаіць сіла ўражжа,
Чакаю зноў дожджык і Бога малю.
І вось ужо вецер, з дажджыстага боку,
Нам з раніцы гоніць, чароды тых хмар,
І сёння ўжо пэўна, пральюцца патокі,
Вады ўсе нап'юцца і скончыцца жар,
З нябес дожджык хлынуў, усім на ўцеху,
Пайдзе ў рост жыта, гарох, ярына,
Усе гумны заложым, мы сенам пад стрэху,
Склады затрашчаць, ад сухога зярна.
Ваду п'юць пасевы, ачнецца зямелька,
Вада з неба льецца, пад гоман вятроў,
Цудоўна на сэрцы, бягу за бутэлькай,
За дожджык я вып'ю, ну будзь жа здароу!
Свидетельство о публикации №115041108255
Улыбнули))))
Лина Донецкая 11.04.2015 19:33 Заявить о нарушении