На конкурс
Угаварылі Светлую!
Унясу і я сваю ў вершах лепту!
Свае адносіны да гэтага
Дэкрэту
У пару я радкоў
Змяшчу,
Пра тое,
Спадары,
Ці ўжо, хутчэй,
"пра гэта..."
Пра дармаедаў
Дбае той
Дэкрэт,
Сядзяць што
У службовых
Кабінетах,
Што давялі краіну
Да калапсу,
Тут, нават,
Пасасаць мядзьведзю лапу
Не атрымаецца
У простага грамадства-
Па локаць бо
Адкусіць
Улада лапу.
Мы гэтага чакалі
Разам гвалту?
І колькі яшчэ трэба
Нам дэкрэтаў
На Плошчу
Выйсьці,
Каб змагацца
З тацем гэтым,
Сядзіць ужо
На карку
Год мо дваццаць,
Куражыцца над намі
І, заўважце,
Пры поўным
Раўнадушшы
У грамадстве!
А юбілейны
У дваццаць базавых
Падатак -
То не апошні
Здзек...
Маўчым і дАлей,
Спадарства?
Свидетельство о публикации №115041110564