Пачуй мой голас

Пачуй мой голас – музыку кахання,
адчуй надрыўны плач маёй душы,
надзею дай на хуткае спатканне.
Ляцяць, нібыта смелыя стрыжы,
пад пералівы струн маёй гітары,
пад шум дажджу – ляцяць у вышыню
мае, з табою звязаныя, мары –
адчуй іх цеплыню і дабрыню.
Застанься для мяне не проста сябрам,
які да шчасця расчыніў вакно,
не эпізодам яркім, не стопкадрам –
бясконцай стужкай нашага кіно.

10.04.2015


Рецензии
Вельмі добра перадалі пачуцці свайго ЛГ. Верш светлы і прыгожы. Шчыры дзякуй! За тое, што любіце нашую мілагучную мову!!!!!!!!!!

Анна Атрощенко   10.08.2016 03:30     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.