Чысты чацьвер

Вітаю, чытач! Мне сёння павер,
І ўзрадуйся сэрцам вітанню,
Бо ўсё пажаданае ў Чысты чацьвер
Есць Богам пасланаю данню!

Ісуса Хрыста ён нам людзям паслаў
Даў хлеб нам, то цела Хрыстова
І келіх крыві яго нам дараваў
Грахі каб замыць адмыслова.

Каб людзі паверылі ў Бога прыход
Хрыстос уваскрашон быў з магілы
Ён сымбаль, што будзе прашчоны народ
І веры Найсвентшы дасць сілы.

У Чысты чацьвер мы грахі, што былі,
Што зло намасціла без меры,
Той кроўю змываем, каб душы маглі
Сабрацца на Тайнай вячэры.

Аплакваці будзем мы рэкамі слёз
Ісуса Хрыста смерць да рана,
Каб літасьцю Божай Хрыстос уваскрос
І  ўсклікнулі мы ўсе: "Осанна!"


Рецензии