Тры дзянькi яшчэ да Свята

Цень шавелiцца ў куце,
Хмар цяжарных чарада.
I счарнела неяк вусце,
У чорных дрыжыках вада.
Дрэвы вецер гне паўдневы,
Гром разок прагаманiў.
Трэск маланкi, на галовы
Дождж пшанiцу раструсiў.
Запалiлi грубку ў хаце,
Жоўтым плешчыцца агонь.
Тры дзянькi яшчэ да Свята,
Трасе грывай  змокшы конь.

Сяргей Качанаў-Брандт, 08.04.2015


Рецензии